Спаск-Дальні () — горад (з 1917) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Спаскага раёна Прыморскага края. Насельніцтва 47,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1885 годзе.
Размешчаны за 20 км ад возера Ханка, за 243 км ад Уладзівастока. Паселішча на месцы горада было заснавана перасяленцамі ў 1885 годзе як сяло Спаскае, у 1906 недалёка была пабудаваная чыгуначная станцыя Яўгеньеўка. У 1917 сялу быў прысвоены статус горада і новая назва Спаск. У 1926 у склад Спаска ўвайшла тэрыторыя Яўгеньеўкі, у 1929 горад быў перайменаваны ў Спаск-Дальні.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Дудзін, беларускі матэматык Мікалай Аляксандравіч Ліхадзед, беларускі матэматык
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Прыморскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1886 годзе