Пе́ршая кні́га Ца́рстваў ( Сефер Шмуэль Алеф; ; ) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам з чатырох) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Першай кнігай Самуіла».

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуіла, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнутая яго паслядоўнікамі. Складаецца з 31 раздзела. Выкладае гісторыю Ізраіля да смерці Саўла.

Пераклады Перъвая часть книгъ Самуила-пророка, зовемыхъ от Евреи Самуилъ, по-рускии же нарецаются Первые книги Царствъ (Біблія Францыска Скарыны) Першая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі 1 Кніга Самуэлява ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна 1-я Кніга Самуэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь 1 Кніга Самуэля ў перакладзе Антонія Бокуна

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Кніга Самуіла Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кніга Царстваў Катэгорыя:Танах:Прарокі