Міхаі́л Уладзі́міравіч Рабіно́віч (, — , ) — савецкі военачальнік, генерал-маёр танкавых войск.
Біяграфія Скончыў курсы «Выстрал» (1928 г.), бранетанкавыя курсы (1931 г.). У Чырвонай Арміі з 1919 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Карэльскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Беларускім франтах: камандуючы бранетанкавымі і механізіраванымі войскамі арміі, фронту. З 1944 г. у цэнтральным апараце Наркамата абароны СССР, у 1946—1954 гг. у войсках.
Літаратура
Рабіновіч Міхаіл Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 26. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны