Рыкі Уолдэн (; нар. , , Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў і паўфіналіст чэмпіянату свету 2013 года. Былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2014/2015), з 2009 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2012 да 2016 уваходзіў у топ-16. У 2011 годзе выканаў свой першы і па сённяшні дзень адзіны максімальны брэйк.

Увайшоў у мэйн-тур у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2005 дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая, што стала першым сур'ёзным дасягненнем у яго прафесійнай кар'еры. У сезоне 2008/2009 сенсацыйна атрымаў перамогу на Шанхай Мастэрс і атрымаў уайлдкард на Мастэрс, упершыню прыняўшы ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, а таксама дэбютаваў у Крусібле, знаходзячыся за межамі топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2011 годзе дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, пасля чаго ў 2012 дэбютаваў у топ-16 лепшых снукерыстаў і выйграў другі рэйтынгавы тытул — Усі Класік. У 2013 годзе дасягнуў свайго найлепшага выніку на чэмпіянаце свету, дайшоўшы да паўфіналу, і ўпершыню ўвайшоў у топ-8 рэйтынгу, а ў сезоне 2014/2015 атрымаў трэцюю перамогу рэйтынгавага ўзроўню на International Championship і дайшоў да фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, пасля чаго падняўся на найвышэйшую для сябе пазіцыю ў рэйтынгу — шостую.

Займаў шостае месца ў сусветным рэйтынгу на працягу двух тыдняў. Апроч трох рэйтынгавых турніраў выйграў адно нізкарэйтынгавае спаборніцтва, а таксама дэманструе выдатную гульню ў снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, тры разы дайшоўшы да фіналаў чэмпіянату свету ў гэтым відзе (2008, 2010, 2014), з якіх атрымаў адну перамогу ў 2008 годзе. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-35 снукерыстаў па гэтым паказчыку.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)

Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (3:3)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2008 Шанхай Мастэрс 10:82Перамога2012 Усі Класік 10:43Перамога2014 International Championship 10:74Параза2015 Адкрыты чэмпіянат Індыі 0:55Параза 2016 Гранд-фінал PTC 6:106Параза2016 Адкрыты чэмпіянат Кітая 4:10

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2011 Варшава Класік 1:42Перамога2013 Bluebell Wood Open 4:33Параза2015 Адкрыты чэмпіянат Хайніна 3:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 9 (4 перамогі, 5 паразаў)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (3:3) Нізкарэйтынгавыя турніры (1:2) Нярэйтынгавыя турніры (0:0) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 10:8Параза1 Варшава Класік, Варшава, Польшча 1:4Перамога2 Усі Класік, Усі, Кітай 10:4Перамога3 Bluebell Wood Open, Данкастэр, Англія 4:3Перамога4 International Championship, Чэнду, Кітай 10:7Параза2 Адкрыты чэмпіянат Індыі, Мумбаі, Індыя 0:5Параза3 Адкрыты чэмпіянат Хайніна, Хайнін, Кітай 3:4Параза4 Гранд-фінал PTC, Манчэстэр, Англія 6:10Параза5 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 4:10

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 3 (1 перамога, 2 паразы)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 8:3Параза1Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 6:8Параза2Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 7:8

Запрашальныя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1General Cup International, Ганконг 6:2Параза1 General Cup International, Ганконг 6:7Параза2 General Cup, Ганконг 6:7

Брэйкі, вышэйшыя за 140 ачкоў

Легенда 140 Брэйк стаў найвышэйшым на турніры 140 Брэйк з'яўляецца рэкордным для снукерыста

НумарСезонТурнірСтадыяАпанентСерыяФрэйм12004/2005Чэмпіянат Вялікабрытаніі 20041/16 фіналу Джон Хігінс14010Перамога (9:7)22008/2009Чэмпіянат Вялікабрытаніі 20081/32 фіналу (квал.) Марк Дэвіс14112Параза (7:9)32008/2009Адкрыты чэмпіянат Кітая 20091/16 фіналу Джо Пэры1401Перамога (5:2)42009/2010Про-Чэлендж Серыя 2009 – Этап 3Папярэдняя кваліфікацыя Майк Дан140Перамога (4:0)52011/2012Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 101/64 фіналу Гарэт Ален1473Перамога (4:1)62011/2012Championship League 2012Групавы раунд Бары Хокінс1422Перамога (3:0)72012/2013Адкрыты чэмпіянат Уэльса 20131/32 фіналу (квал.) Мартын О'Донэл1403Перамога (4:2)82012/2013Чэмпіянат свету 20131/16 фіналу Майкл Холт1403Перамога (10:1)92014/2015International Championship 20141/32 фіналу Дэвід Морыс1417Перамога (6:3)102015/2016Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 20151/8 фіналу Стывен Магуайр1426Параза (4:5)112015/2016Адкрыты чэмпіянат Рыгі 20151/16 фіналу Бэн Вуластан1421Параза (1:4)

Спасылкі

Профіль на World Snooker Статыстыка Рыкі Уолдэна на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Пераможцы International Championship (снукер) Катэгорыя:Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Пераможцы Усі Класік (снукер) Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі