Крыстафер Джарэбан Лоік (; ) — маршальскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Маршалавых Астравоў з 10 студзеня 2012 г. Быў абраны парламентам, атрымаўшы 21 голас супраць 11, аддадзеных за Джурэланга Зедкаю.
Біяграфія Нарадзіўся на востраве Аілінглапалап, Маршалавы Астравы. Родная мова — маршальская. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў ЗША. Пазней скончыў два універсітэты — Ганзага і Гавайскі ціхаакіянскі.
Лоік быў абраны ў Заканадаўчы сход Маршалавых Астравоў у 1985 годзе як прадстаўнік Аілінглапалапа. З 1988 па 1992 год ён быў міністрам юстыцыі ў кабінеце прэзідэнта Амата Кабуа. У 1992 годзе ён стаў міністрам сацыяльных паслуг і займаў гэтую пасаду да смерці прэзідэнта ў 1996 годзе. Калі новым кіраўніком дзяржавы быў абраны Імата Кабуа, Лоік стаў міністрам адукацыі. Ён займаў гэтую пасаду на працягу двух гадоў. У 1998 годзе Лоік атрымаў пасаду кіраўніка ланцуга астравоў Ралік, а праз год стаў памочнікам прэзідэнта.
У 2007 годзе Лоик стаў спікерам ў Заканадаўчым сходзе, а пасля абрання кіраўніком дзяржавы Літоквы Тамеінга вярнуўся да пасады памочніка прэзідэнта. Працягваў сваю палітычную дзейнасць і пасля абвяшчэння вотуму недаверу Тамеінзе і абрання Джурэланга Зедкаі. 19 студзеня 2012 г Лоік стаў прэзідэнтам Маршалавых Астравоў.
Памёр у Ганалулу 8 жніўня 2025 года ва ўзросце 72 гадоў.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Маршалавых Астравоў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя