Эбон (, маршал.: Epoon) — атол на поўдні Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 5,75 км². Насельніцтва (2011 г.) — 706 чал.
Эбон знаходзіцца прыкладна ў 393 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых Астравоў. Складаецца з 22 астравоў, размешчаных на каралавым рыфе, які атачае шырокую лагуну (103,83 км²). На астравах знойдзены фасфаты.
У старажытнасці быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных маршальцаў. У 1799 г. адкрыты амерыканскімі гандлярамі. У XIX ст. стаў перавалачным пунктам для замежных кітабояў. У канцы XIX ст. быў усталяваны пратэктарат Германіі. У 1914—1945 гг. знаходзіўся пад кантролем Японіі. У 1948—1986 гг. — пад апекай ЗША.
Асноўныя гаспадарчыя заняткі эбонцаў — гадоўля рыбы на прамысловых фермах, вырошчванне какосавай пальмы. Дзейнічае аэрапорт.
Спасылкі Marshall Islands Atoll Information: Ebon Atoll MARSHALL I. WEISLER, ATOLLS AS SETTLEMENT LANDSCAPES: UJAE, MARSHALL ISLANDS
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Атолы Маршалавых Астравоў