Утырык (, маршал.: Utrōk) — атол на паўночным усходзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 2,43 км². Насельніцтва (2011 г.) — 435 чал.
Утырык знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад суседняга атола Така і за 487 км на паўночны захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых Астравоў. Складаецца з шырокай лагуны (57,73 км²), якую атачае кола каралавага рыфа. У склад атола ўваходзіць 6 астравоў. Самы вялікі месціцца ў паўднёва-заходнім куце лагуны і мае назву Утырык (ад utlōk, літаральна «другі», «другасны», «наступны»).
Адкрыты ў 1816 г. расійскай экспедыцыяй на чале з О. Кацэбу, які даў яму назву атол Кутузава. У другой палове XIX ст. трапіў у залежнасць ад вярхоўных правадыроў Ратак. У 1883 г. на атоле высадзіліся амерыканскія місіянеры. У 1885—1914 г. знаходзіўся пад кантролем Германіі, 1914—1944 гг. — Японіі, 1945—1986 гг. — пад апекай ЗША. З 1986 г. у складзе Рэспублікі Маршалавы Астравы.
Асноўныя заняткі насельніцтва — вырошчванне какосавай пальмы, рыбалоўства. Працуе аэрапорт.
Спасылкі rmiembassyus.org marshall.csu.edu.au Marshall Islands — Glimpses of Utrik Atoll
Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Атолы Маршалавых Астравоў