thumb|300px|Адна са станцый Гамбургскага метрапалітэна Гамбургскі метрапалітэн () уяўляе сабой падобную да берлінскага метрапалітэна сістэму рэйкавага грамадскага транспарту, якая праходзіць у тунэлях і на эстакадах. Разам з гамбургскім S-Bahn'ам метрапалітэн з'яўляецца адным з найважнейшых відаў грамадскага транспарту другога па памеры горада Германіі. Ён быў адкрыты ў лютым 1912 года. Агульная даўжыня чатырох ліній гамбургскага метро складае 104,7 кіламетраў. У 2010 годзе было перавезена каля 205900000 пасажыраў. Гамбургскі метрапалітэн адрозніваецца тым, што большая частка участкаў праходзіць па паверхні і на эстакадах, ахопліваючы ў асноўным паўночную частку горада. Сетка выкарыстоўвае стандартную еўрапейскую каляіну з трэцяй рэйкай, па якім падаецца пастаянны ток напругай 750 Вольт.
Спасылкі
Hochbahn — Аператар Гамбургскага метрапалітэна
Катэгорыя:Метрапалітэны Германіі