Артаферн (па-эламску: Irdapirna, ; ? — пасля 480 да н.э.) — персідскі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў, сын Артаферна, дзядзька Дарыя І.

Замяніў бацьку на пасадзе сатрапа Лідыі каля 493 да н.э. У 490 да н.э. кіраваў персідскім войскам у паходзе на Грэцыю. Удзельнічаў у захопе Эрэтрыі, якая была зруйнавана, а яе насельніцтва было пераселена ў Персію. Трохі пазней быў разбіты афінянамі на чале з Мільтыядам Малодшым у бітве пры Марафоне. Быў вымушаны адступаць. Удзельнічаў у 480 да н.э. у новым паходзе на Грэцыю, але на ніжэйшых пасадах.

Катэгорыя:Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Сатрапы лідыйскія Катэгорыя:Памерлі ў V стагоддзі да н.э.