Раўке́та () — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Ігналінскім раёне Літвы, у басейне ракі Дзісна, за 40 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Эйтмяны.

Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 0,73 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 5—7 м, у паўночнай частцы да 2 м. Сцёк у раку Раўкета.

Літаратура

Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Informacija apie Ignalinos kraštą — Ežerai

Катэгорыя:Басейн Дзісны Катэгорыя:Азёры Літвы Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Ігналінскі раён Катэгорыя:Памежныя азёры