Рандэ́ль () — адна з так званых цвёрдых форм лірычнай паэзіі. З'явіўся ў Францыі ў XIV стагоддзі.
Складаецца з 13 радкоў, мае наступную структуру: парадак рыфм — A-B-b-a a-b-A-B a-b-b-a-A, дзе вялікімі літарамі вызначаны супадаючыя радкі. Вылучаецца таксама падвоены рандэль, які складаецца з 16 радкоў з рыфмоўкай A-B-B-A a-b-A-B a-b-b-a A-B-B-A.
Узнік гэты верш у старафранцузскай паэзіі, затым перайшоў у англійскую і іншыя еўрапейскія літаратуры. У канцы XIX — пачатку XX ст. рандэль даволі часта выкарыстоўвалі сімвалісты. У беларускую літаратуру рандэль увёў Максім Багдановіч. Прыкладам можа быць яго верш «На могілках» (1913):
Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы. Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа Тут, дзе магілы, сцень і прах, Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах?
І ціха думаў я: быць можа, Любоў, палёгшы ў трунах, Перамагла і смерці жах! Спачніце ж! Вечна на старожы Амур і сумны і прыгожы.
Літаратура
Катэгорыя:Цвёрдыя формы