Міхаіл Аркадзевіч (Майсей Айзікавіч) Лісіцын (, — Лисицын, Михаил Аркадьевич (1920—2004) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі) — беларускі музыкант, , педагог. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1972).

Біяграфія Скончыў Беларускую кансерваторыю (1951). З 1946 г. артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі, у 1948—1963 гг. — секстэта домбраў Беларускага радыё і тэлебачання. У 1963—1992 гг. выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце. Кіраўнік аркестраў, у тым ліку народнага аркестра народных інструментаў БДУ (1953—1980).

Аўтар аранжыровак для аркестра народных інструментаў твораў музычнай класікі беларускіх кампазітараў (у тым ліку галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю. Семянякі, «Палеская сюіта» Я. Глебава, «Святочная ўверцюра» А. Багатырова, «Мой родны кут» І. Лучанка, «Кадрыль» Я. Цікоцкага, «Полька» М. Чуркіна).

Літаратура

Спасылкі Лисицын, Михаил Аркадьевич (1920—2004) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры паводле алфавіта Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі