Ры́бніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Азёры і вёскі Старына.

Плошча паверхні возера 2,48 км². Даўжыня 4,76 (4,78Морфометрические параметры озёр Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 12,4 (10,8) км. Найбольшая глыбіня 7,7 (5,8) м, сярэдняя — 2,3 м. Плошча вадазбору 403 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў ад 3—5 да 17 м. Заходнія і паўночна-заходнія берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія звілістая. Дно каля берагоў пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Пыранка і Стрыеўка, ручаі і каналы. Выцякае рака Пыранка.

Літаратура

 — С. 390. Республика Беларусь. Гродненский район: карта. Гродно: план / Ред. Н. Н. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5000 экз.

Спасылкі Общая характеристика озёр Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры