Мастэрс 2007 (, таксама вядомы як SAGA Insurance Masters 2007 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 21 студзеня 2007 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 33-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £467,000 (на £52,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £130,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 19 гульцоў. Топ-13 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 14, 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Пераможца леташняга турніру - Джон Хігінс - уступіў у першым жа матчы свайму суайчынніку Стывену Магуайру з лікам 5:6. У матчы ўайлдкард раўнда уладальнік "запрашальнай карты", кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, у матчы супраць Энтані Хэмілтана зрабіў свой першы максімальны брэйк. Такім чынам, ён стаў самым маладым гульцом у гісторыі, зрабіўшы максімум на турніры, які трансляваўся па тэлебачанні (яму было 19 гадоў і 9 месяцаў). Гэты максімум стаў усяго толькі другім у гісторыі турніраў Мастэрс. Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абыграў у фінале Дзіна Дзюньхуэя - 10:3. Гэтая перамога прынесла О'Салівану трэці тытул Мастэрс і 36-ы прафесійны тытул у кар'еры.

Уайлдкард раўнд

У папярэднім раўндзе згулялі 14-ы, 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Сцюарт Бінэм, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, а таксама Джымі Уайт і Дзін Дзюньхуэй, якія атрымалі спецыяльныя запрашэнні ад арганізатараў турніру.

Матч Лік УК1 Мэцью Стывенс (14) 6-1 Джымі Уайт УК2 Алістэр Картэр (15) 6–5 Сцюарт Бінэм УК3 Энтані Хэмілтан (16) 3-6 Дзін Дзюньхуэй

Асноўная сетка

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 2007 года