Мастэрс 2004 () — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 8 лютага 2004 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 30-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Турнір 2004 года стаў першым Мастэрс, які ня спансавала кампанія Benson and Hedges у сувязі з забаронай рэкламы тытунёвых вырабаў, якая адбылася ў 2003 годзе. Мастэрс 2004 застаўся без спонсара. Прызавы фонд турніру склаў £350,000 (на £400,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £100,000 (на £110,000 менш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Дзеючы пераможца - валіец Марк Уільямс - саступіў у другім раўндзе будучаму чэмпіёну Полу Хантэру з лікам 5:6. У паўфінальным матчы супраць Джымі Уайта Роні О’Саліван аформіў сваю адзіную соценную серыю на турніры, якая стала вышэйшай серыяй на Мастэрс 2004, - 138 балаў. Пол Хантэр стаў трохразовым пераможцам турніру Мастэрс, перайграўшы ў фінале Роні О’Салівана ў напружаным матчы - 10:9. Гэтая перамога стала шостым прафесійным тытулам Пола Хантэра.

Уайлдкард раўнд

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Ніл Робертсан, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік УК1 Джо Пэры (15) 3-6 Дзін Дзюньхуэй УК2 Джымі Уайт (16) 6-2 Ніл Робертсан

Асноўная сетка

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 2004 года