Гай Валент Гастыліян Месій Квінт (, нар. пасля 230—251) — рымскі імператар у 251 годзе.

Біяграфія Гастыліян нарадзіўся ў Сірміі (суч. Срэмска-Мітравіца, Сербія) у Ілірыі пасля 230 года. Ён быў малодшым сынам імператара Дэцыя і яго жонкі, Герэніі Этрусцылы. Пасля таго, як яго бацька абвясціў сябе імператарам, Гастыліян заставаўся ў Рыме з маці Герэніяй Этрусцылай як сімвал улады Дэцыя, у той час як бацька з братам вялі войны на межах імперыі. У 251 годзе ён атрымаў тытул «Правадыра моладзі» ().

Пасля гібелі імператараў-суправіцеляў у бітве з готамі і абвяшчэннем легіёнамі Трэбоніяна Гала новым главой дзяржавы ўзнікла пагроза грамадзянскай вайны, што было б пагібельным для імперыі, якая пакутвала ад разнастайных крызісаў. Але неўзабаве малады імператар загінуў падчас эпідэміі чумы ў Рыме, што адкрыла дарогу да ўлады Трэбоніяну Галу з яго сынам Валузіянам. Цікава, што Гастыліян памёр сваёй смерцю, што дастаткова рэдкай з’явай сярод кіраўнікоў Рыма той эпохі.

Літаратура Павел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. 7. 21. 4. Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. 9. 5. Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 30. Псеўда-Аўрэлій Віктар. Выманні пра жыццё і норавы рымскіх імператараў. 30. Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. 7. 1.

Катэгорыя:Салдацкія імператары