Шарлота (; — ) — імператрыца-кансорт Другой Мексіканскай Імперыі.
Адзіная дачка караля Леапольда I і Луізы Арлеанскай.
Біяграфія Шарлота 27 ліпеня 1857 года ўзяла шлюб з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам, малодшым братам імператара Франца Іосіфа. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Ламбарда-Венецыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.
У 1863 годзе пры падтрымцы французскага імператара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імператара Мексікі.
У 1864 годзе пара прыбыла ў Мексіку, каранавалася і засталася жыць у Мехіка. Як імператрыца, Шарлота змяніла імя і стала звацца на іспанскі манер Карлотай.
Пасля ўсяго некалькіх месяцаў пасля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мексіканскі праект і пакінуў Максіміліяна без падтрымкі, калі ён сутыкнуўся з рэспубліканскімі паўстанцамі на чале з Беніта Хуарэсам і супрацьдзеяннем ад Злучаных Штатаў.
Шарлота, якая бачыла няўстойлівасць становішча, вярнулася ў Еўропу, дзе паспрабавала знайсці падтрымку для мужа, аднак яе высілкі былі марныя. Сумныя весткі з Мексікі і няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлоты, у яе праявіўся моцны стрэс і сімптомы шызафрэніі.
У Мексіку яна так і не вярнулася, пакутавала на шызафрэнію і наступныя гады жыла пад наглядам урачоў у сваім замку пад Бруселем. Яна памерла так і не ведаючы, што ў 1867 годзе яе муж быў расстраляны.
Шарлота і Максіміліян не мелі дзяцей. У 1865 годзе імперская пара ўсынавіла Агусціна і Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імператара Першай Мексіканскай Імперыі Агусціна дэ Ітурбідэ. Пасля падзення манархіі ўсынаўленне страціла сілу.
Крыніцы
Літаратура
Prince Michael of Greece; The Empress of Farewells — The Story of Charlotte, Empress of Mexico, New York 1998. del Paso,Fernando: Noticias del Imperio. México 1987 Bibesco, Princesse Marthe: Charlotte et Maximilien. París 1962. Castelot, André: Maximiliano y Carlota. La Tragedia de la Ambición. México 1985. Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian und Charlotte von Mexiko. Nach dem bisher unveröffentlichten Geheimarchive des Kaisers Maximilian und sonstigen unbekannten Quellen. 2 Vols. Zurich, Leipzig, Viena 1924. Corti, Conte Egon Caesar: Maximilian von Mexiko. Die Tragödie eines Kaisers. Francfort del Meno 1953. Desternes, Suzanne; Chandet, Henriette: Maximilien et Charlotte. París 1964. Gómez Tepexicuapan, Amparo: «Carlota en México.» En: Igler, Susanne; Spiller, Roland (eds.): Más nuevas del imperio. Estudios interdisciplinarios acerca de Carlota de México. Francfort del Meno 2001. (=Erlanger Lateinamerika-Studien. 45). p. 27-40. Miguel de Grecia: La Emperatriz del Adiós. El trágico destino del emperador Maximiliano y su mujer Carlota. Barcelona 2000. Harding, Bertita: Phantom Crown. The story of Maximilian and Carlota of Mexico. 3a edición. México 1967 . Haslip, Joan: The Crown of Mexico: Maximilian and his Empress Carlota. 2a edición. Nueva York 1972. Hyde, Montgomery H.: Mexican Empire. The history of Maximilian and Carlota of Mexico. Londres 1946. Igler, Susanne: Carlota de México. México 2002. (=Grandes Protagonistas de la Historia Mexicana) [segunda edición: 2006]. Igler, Susanne: De la intrusa infame a la loca del castillo: Carlota de México en la literatura de su 'patria adoptiva'. Frankfurt: Peter Lang 2007 (Studien und Dokumente zur Geschichte der Romanischen Literaturen, 58). Kerckvoorde, Mia: Charlotte. La passion et la fatalité. París 1981. Maria y Campos, Armando: Carlota de Bélgica. La infortunada Emperatriz de México. México 1944. Praviel, Armand: La vida trágica de la emperatriz Carlota. Buenos Aires 1937.
Катэгорыя:Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя Катэгорыя:Імператрыцы Катэгорыя:Члены імператарскага дому Аўстрыі Катэгорыя:Члены каралеўскага дому Бельгіі Катэгорыя:Псіхічнахворыя манархі Катэгорыя:Прынцэсы Бельгіі Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія