Мастэрс 1999 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1999 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 14 лютага 1999 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 25-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £575,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £155,000 (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Шатландскі снукерыст Джон Хігінс атрымаў перамогу на турніры, перайграўшы ў фінальным матчы ірландца Кена Доэрці з лікам 10:8

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1999 года