Рама́н Святасла́віч «Кра́сны» (пам. ) — князь тмутараканскі, другі сын вялікага князя кіеўскага Святаслава Яраславіча.
З 1069 года кіраваў у Тмутаракані пасля пераходу старэйшага брата Глеба на княжанне ў Ноўгарад. Разам з малодшым братам Алегам і Барысам Вячаславічам удзельнічаў у бітве на Няжацінай Ніве ў 1078 годзе. Пасля паражэння вярнуўся ў Тмутаракань, дзе ўступіў у саюз з полаўцамі і ў наступным годзе выступіў на Пераяслаў. Вялікі князь кіеўскі Усевалад Яраславіч здолеў дамовіцца з полаўцамі: саюз распаўся, а сам Раман неўзабаве быў забіты.
Літаратура Роман Святославич. Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
Катэгорыя:Князі тмутараканскія Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Русі Катэгорыя:Персанажы Слова пра паход Ігараў Катэгорыя:Святаславічы Катэгорыя:Забітыя манархі