Пол Джон Кітынг (, нар. г) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 24-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі, міністр фінансаў ва ўрадзе Роберта Хоўка.

Біяграфія Кітынг нарадзіўся і вырас у Бенкстаўне, працоўным прыгарадзе Сіднея. Ён быў адным з чатырох дзяцей Мэцью Кітынга, прафсаюзнага прадстаўніка ірландскіх каталікоў, і яго жонкі Міні. Кітынг атрымаў адукацыю ў каталіцкіх школах. У 15 гадоў Пол удзельнічаў у адным з прафсаюзаў Новага Паўднёвага Уэльса. Ён уступіў у Лейбарысцкую партыю, як толькі заканадаўства дазволіла яму гэта зрабіць. У 1966 годзе ён стаў прэзідэнтам Савета Юных лейбарыстаў.

Прэм’ерства Кітынга адзначаецца такімі важнымі падзеямі, як пашырэнне правоў мясцовага насельніцтва і ўмацаванне культурных і эканамічных сувязяў з Азіяй. Акрамя таго, было узнята пытанне пра адмену дыскрымінацыі па гендэрных прыкметах, а таксама захаванне саманазваў плямёнаў абарыгенаў. Кітынг развіваў двухбаковыя адносіны з суседзямі Аўстраліі і лічыў, што не існуе больш важнай краіны для Аўстраліі, чым Інданезія.

Дружба Кітынга з інданезійскім прэзідэнтам Сухарта выклікала крытыку з боку актывістаў праваабарончых арганізацый.

Спасылкі Персанальны сайт Архіў Пола Кітынга

Катэгорыя:Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Аўстраліі Катэгорыя:Міністры фінансаў Аўстраліі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Аўстраліі