Мастэрс 1994 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1994 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 13 лютага 1994 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дваццатым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £415,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £115,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Шатландскі снукерыст Алан МакМанус атрымаў перамогу, адолеўшы ў фінальным матчы свайго суайчынніка Стывена Хендры - 9:8, перапыніўшы яго пераможную серыю з 5 тытулаў Мастэрс запар.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1994 года