Усевалад Яраславіч (у хрышчэнні Андрэй; — ) — князь тураўскі, вялікі князь кіеўскі (1077, 1078—93).

Біяграфічныя звесткі Сын Яраслава Мудрага, бацька Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) ад старэйшых братоў Ізяслава і Святаслава атрымаў Пераяслаўскае княства, Верхняе Паволжа, Растова-Суздальскую і Белазёрскую землі, у 1060 годзе — частку Смаленскага княства. У 1060 годзе ў паходзе трох Яраславічаў на торкаў прымаў удзел і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. У 1066 годзе ў адказ на разгром Усяславам Ноўгарада Яраславічы арганізавалі сумесны паход на Полацкую зямлю, разбілі Усяслава ў Нямігскай бітве (1067), захапілі Менск. У 1073 годзе саюз Яраславічаў распаўся, Усевалад Яраславіч дапамог Святаславу выгааць з Кіева Ізяслава і замяніў свае ўладанні на Чарнігаўскае княства і Тураўскае княства. Пасля смерці Святаслава 1 студзеня 1077 года стаў вялікім князем кіеўскім, але хутка быў вымушаны на год саступіць трон Ізяславу. Пасля таго, як другі раз стаў вялікім князем (1078), частку сваіх уладанняў раздаў сваякам; Тураўская зямля адышла Яраполку Ізяславічу (паводле «Аповесці мінулых гадоў») або Давыду Ігаравічу (паводле В. Тацішчава).

Адзін з найбольш адукаваных князёў, ведаў 5 моў. Разам з братамі склаў т.зв. «Праўду Яраславічаў» (гл. «Руская праўда»).

Гл. таксама Пячатка Усевалада Яраславіча

Літаратура Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.

Спасылкі

Катэгорыя:Князі пераяслаўскія Катэгорыя:Рускія князі XI стагоддзя Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Русі Катэгорыя:Пахаваныя ў Сафійскім саборы (Кіеў) Катэгорыя:Князі чарнігаўскія Катэгорыя:Рурыкавічы Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія Катэгорыя:Князі тураўскія