Сунля́о, Сунляопін’юань, Маньчжурская раўніна () — раўніна на паўночным усходзе Кітая, у басейнах рэк Сунгары і Ляахэ.

Плошча каля 350 (каля 300) тыс. км². Вышыні да 1000 м над узроўнем мора (пераважаючыя вышыні 200—300 м, у паўднёва-заходняй частцы — да 100 м). Раўніна плоская, складзеная пераважна з рачных і азёрных адкладаў. Уздоўж водападзелу рэк Сунгары і Ляахэ узгоркі, складзеныя з гранітаў, базальтаў, гнейсаў, перакрытыя лёсам. У заходняй і паўднёва-заходняй частках сустракаюцца эолавыя формы рэльефу (дзюны і інш.). Клімат умераны, мусонны. Ападкаў выпадае 400—700 мм за год. Ландшафт стэпавы, на паўночнай і ўсходняй ускраінах лесастэп. На поўначы ў асобных месцах вечная мерзлата.

Буйныя гарады: Харбін, Чанчунь, Цыцыкар, Шыньян, Фушунь.

Літаратура

Катэгорыя:Геаграфія Кітая