Чэзарэ Павезэ ( — ) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Нарадзіўся ў Санта-Стэфана-Бельба, у правінцыі Кунеа і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыццё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Даследчык і мысляр з левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыццё самагубствам у 42-гадовым узросце.
Каштоўная спадчына Чэзарэ Павезэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосці пачаў займацца англамоўнай літаратурай, скончыў навучанне ва ўніверсітэце дыпломнай працай, прысвечанай паэзіі Уолта Уітмена. Перакладаў амерыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнера, Джойса і Дзікенса.
Супрацоўнічаў пры стварэнні «Амерыканскай анталогіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліа Вітарыні.
У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачанні ў антыфашызме і правёў за кратамі амаль год. Пасля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцці і палітычнае расчараванне прывялі яго да самагубства праз перадазіроўку барбітуратаў. Яго блізкі сябар пісьменнік Давідэ Лаёла апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзістэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыццё п'емонцкага пісьменніка.
Бібліяграфія Lavorare stanca («Праца стамляе»), 1936 Il Compagno («Таварыш»), 1947 Dialoghi con Leucò («Дыялогі з Леўко»), 1947 La luna e i falò (Месяц і вогнішча), 1950 Il mestiere di vivere: Diario 1935—1950 («Справа жыцця: Дзённікі 1935—1950»), 1952
Літаратура Biasin G.-P. The smile of the Gods; a thematic study of Cesare Pavese’s works. Ithaca: Cornell UP, 1968 Lajolo D. An absurd vice: a biography of Cesare Pavese. New York: New Directions, 1983 Pampaloni G. Cesare Pavese. Camposampiero: Edizioni del Noce, 1982
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Італамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Італамоўныя паэты Катэгорыя:Аўтары знакамітых дзённікаў Катэгорыя:Камуністы Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Стрэга Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя