Свіслацкае княства — удзельнае княства ў нізоўі р. Свіслач і ніжнім цячэнні Бярэзіны. Узгадваецца ў дакументах з XIV ст., але аформілася, відаць, у XII—XIII ст. Цэнтр — замак Свіслач (цяпер в. Свіслач у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобл., гл. Свіслацкае гарадзішча).
Геаграфія
Займала тэрыторыю сучасных Асіповіцкага, Бабруйскага, Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобл., а таксама значную частку Бярэзінскага, Пухавіцкага, Старадарожскага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобл., Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл., Акцябрскага і Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобл.
Гісторыя
Свіслацкі ўдзел вылучыўся са складу Менскага княства. Мяжа Свіслацкага ўдзелу з уласна Менскім ўдзелам праходзіла па ўмоўнай лініі в. Суцін — Арэшкавічы — Балоча.
Увайшло ў склад ВКЛ у 1350-я, пасля смерці апошняга свіслацкага кн. Сямёна, які не меў нашчадкаў. У 1360-я свіслацкім князем быў унук Гедзіміна Сямён Яўнутавіч, які ўзяў бок Ягайлы ў барацьбе таго з Вітаўтам. У 1387 вялікі князь Ягайла перадаў Свіслацкую воласць разам з іншымі землямі ў пажыццёвае ўладанне Скіргайлу. Пасля Свіслач — дзяржаўнае ўладанне.
З XV ст. існавала як невялікая воласць пад кіраўніцтвам вялікакняскага намесніка.
Літаратура Э. М. Загарульскі. Свіслацкае княства // . С. 446. З. І. Даўгяла. Свіслацкая воласць у 1560 г. // Наш край № 12, 1927. — С. 21—37.
Катэгорыя:Менскае княства Катэгорыя:Удзелы Полацкай зямлі Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Княствы Русі Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі Катэгорыя:Свіслач (Асіповіцкі раён)