Джамбаты́ста Мары́на (; — ) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.
Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Неапалі, у сям'і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасць да паэзіі і літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў запланаванай яго бацькам юрыдычнае кар'еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Неапалі.
Літаратурная спадчына Марына вялікая і разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (1602—1614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім змешчаныя вершаваныя каментары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міфалагічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Збіванне немаўлят». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».
Літаратура Colombo C. Cultura e tradizione nell’Adone di G.B.Marino. — Padova: 1967. Lectura Marini. A cura di F. Guardiani. -Toronto: 1989. Tristan M.-F. La scene de l’ecriture. Essai sur la poesie philosophique du cavalier Marin
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Маньерызм Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Літаратурныя творы па сюжэтах грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Сатырыкі Катэгорыя:Калекцыянеры Італіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара