Лазар «Лаза» Лазаравіч (; — ) — сербскі пісьменнік і псіхіятар.
Біяграфія Нарадзіўся ў Шабцы ў сям'і гандляра. Сярэднюю адукацыю атрымаў у родным мястэчку, потым вучыўся ў Бялградзе і Берліне. Пасля заканчэння навучання працаваў урачом у Бялградзе. Быў членам Сербскага навуковага таварыства і Акадэміі навук. Аўтар навуковых прац у галіне медыцыны. Працаваў урачом на войнах 1878—1879 і 1885 гадоў. Памёр у Бялградзе 10 студзеня 1891 года як асабісты лекар караля.
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў з перакладу Чарнышэўскага («Што рабіць?»). Уласныя творы пачаў пісаць пазней, пасля вяртання з Берліна. Першае апублікаванае апавяданне «Први пут с оцем на јутрење» было сустрэта вельмі прыязна. У васьмідзесятых гадах выходзяць яго галоўныя і найлепшыя апавяданні «Школска икона», «У добри час хајдуци», «На бунару», «Вертер», «Све ће то народ позлатити» и «Ветар». Акрамя гэтага, калі не лічыць урыўкаў і замалёвак, напісаў яшчэ толькі два апавяданні («Он зна све» і «Швабица»).
Лазаравіч быў адным з першых сербскіх празаікаў, які звярнуў увагу на ўнутраны свет асобы, якую апісвае, і на псіхалагічны аналіз. У яго сучаснікаў Мілавана Глішыча і Янкі Весялінавіча псіхааналізу ў глыбокім сэньсе практычна няма. Лазаравіч апісвае менавіта зломы, змены ў людскай псіхалогіі. Распрацоўваў матыў «новага» чалавека (таксама як і сучаснікі Мілаван Глішыч і Стэван Срэмац), негатыўна ставячыся да гэтай грамадскай з'явы. Так пераходзіць і да крытыкі грамадства як цэлага.
Лаза Лазаравіч — найлепшы стыліст сербскага рэалізму, часам называны «сербскім Тургеневым».
Спасылкі Апавяданні Лазы Лазаравіча
Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Постаці сербскай псіхіятрыі Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі Сербіі