Павіліца (маруна) трохкветкавая (Galium triflorum) — кветкавая травяністая расліна сямейства марэнавых.

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам і слабым распасцёртым чатырохгранным сцяблом вышынёй 25-60 см. Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, на верхавінцы каротказавостранае даўжынёй 4-6 і шырынёй да 1 см. Ніжняе і верхняе лісце па 4 у кальчаках, сярэдняе — па 6. Прыкветкавае лісце шылавата-ланцэтнае. Белаватыя кветкі сабраны па 2-3 на доўгіх голых кветаножках у пазушных паўпарасоніках. Плады з двайным ці адным мерыкарпіем, усаджаны доўгімі, белымі, бліскучымі кручкавата-загнутымі валаскамі

Пашырэнне Паўднёва-барэальны галарктычны від. Арэал ахоплівае Скандынавію, Японію, Кітай, Паўночную Амерыку. Пашырана на паўночным усходзе, у цэнтры Еўрапейскай часткі, Прыбалтыцы, Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі дакладна вядомыя адзінакавыя месцазнаходжанні паблізу паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: яловыя і ялова-шыракалістыя лясы.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені-жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5.

Катэгорыя:Маруна Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1803 годзе