Рама́н Станісла́ў Сангу́шка (; , в. Антаніны, Валынь — 26 сакавіка 1881, Славута) — князь, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Сын генерала Яўстахія Эразма Сагнушкі, старэйшы брат Уладзіслава Гераніма Сангушкі.
Першапачатковае выхаванне атрымаў дома, пасля вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Ваенную службу пачаў карнетам Кавалергардскага палка Расійскай імператарскай арміі ў Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе выйшаў у адстаўку і з’ехаў за мяжу.
Трапіў у палон у бітве пад Лысабокамі падчас паўстання 1830—1831 г.г. За ўдзел у паўстанні асаблівым указам цара быў пазбаўлены дваранства і маёмасці, а таксама сасланы ў Сібір, прычым увесь шлях павінен быў прайсці пешшу ў кайданах.
У 1834, пасля ссылкі, Раман Сангушка пераведзены на Каўказ у , раскватараваны ў Грузіі. На Каўказе ўдзельнічаў у сутычках з мясцовымі горнымі плямёнамі, быў кантужаны. За адвагу ў баях атрымаў афіцэрскі чын.
У 1844 годзе вярнуўся на радзіму на Валынь. Шмат зрабіў для развіцця мястэчка Славуты: вызваліў сялян, заснаваў тут суконную фабрыку, укараніў сістэму палявых севазваротаў, распрацаваў план рацыянальнага выкарыстання лясоў, завёў шырокія гадавальнікі для вырошчвання саджанцаў дрэў, разбіў лясы на сектары, спрабуючы захаваць лясы, купляў дровы на баку для патрэб фабрык і заводаў, гадаваў арабскіх скакуноў, займаўся апекай літаратуры і мастацтва, сабраў багатую калекцыю рэдкіх кніг і карцін. Сангушка быў заснавальнікам цукраварэння на Валыні, ім пабудаваны 5 цукразаводаў, у тым ліку рафінадны камбінат у Шэпэціўцы.
У 1857 г. расійскі імператар Аляксандр II вярнуў яму княжацкі тытул. Князь Раман Сангушка, якога мясцовыя жыхары звалі Раманам Старэйшым, памёр у Славуце ў 1881 годзе.
Спасылкі Kelmentyna Sanguszkowa Польская лічбавая бібліятэка http://republika.pl/sanguszko/sanguszko14.htm Гісторыі Джозефа Конрада на Праекце Гутэнберга
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валынскай губерні Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір