Марго Фонтэйн (, сапр. Маргарэт Хукем Margaret Hookham; , Райгіт, Вялікабрытанія — ) — англійская артыстка балета.

З'яўлялася прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі танца (з 1954). З 1934 года ў трупе «Сэдлерс-Уэлс-бале» (з 1957 Каралеўскі балет). Адна з вядучых англійскіх танцоўшчыц. Сярод партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жар-птушка («Жар-птушка» І.Стравінскага), Маргарыта («Маргарыта і Арман» на музыку Ф.Ліста), Ундзіна («Ундзіна» Х.Хенцэ). Партнёр Рудольфа Нурыева.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Спасылкі

Біяграфія (англ.) Марго Фонтэйн — у каханні і ў танцы

Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Памерлі ад раку