Бры́ца звычайная, Курынае проса (Echinochloa crus-galli) — кветкавая расліна, тыпавы від роду сямейства метлюжковых (злакавых).

Назва

Курынае проса, брыца, пырнік, пятушыная голень Ботанический словарь, Спб, 1878Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 1—2 м. Сцябло моцна галінастае. Лісце шырокалінейнае, па краі вострашурпатае. Каласкі завостраныя, яйцападобнай формы, сабраны ў сціснутую мяцёлку. Галінкі мяцёлкі 3-гранныя, шурпатыя, накіраваныя ўверх. Плады — зярняўкі, пры выспяванні лёгка асыпаюцца.

Распаўсюджанне Еўрапейскі від. Натуралізаваны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі і АкіянііEchinochloa crus-galli (L.) P. Beauv. // U.S. National Plant Germplasm System. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях (у прапашных культурах), аблогах, агародах, каля дарог, па берагах рэк. Цвіце ў ліпені—верасні.

Маладыя расліны выкарыстоўваюцца на корм жывёле.

Літаратура Брыца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.  — С. 279. — С. 335.

Спасылкі

Катэгорыя:Просавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Травы