Антанін Янаўшак (; года, Німбурк, Чэхія, — года) — дзеяч чэхаславацкага і сусветнага рабочага руху.
Янаўшак працаваў машынным манцёрам. У 1895 годзе ён уступіў у Чэхаславянскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. З 1906 года Янаўшак працаваў журналістам і быў рабочым-актывістам.
З 1918 года жыў у Будапешце, актыўна ўдзельнічаючы ў мясцовым рэвалюцыйным працэсе. У 1919 годзе Яноўшак узначаліў чэхаславацкую секцыю пры ЦК Венгерскай камуністычнай партыі. З 20 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года — старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савета Славацкай Cавецкай Рэспублікі.
У жніўні 1919 года, пасля падзення Савецкай улады ў Венгрыі і ўстанаўлення правай дыктатуры Міклаша Хорці быў зняволены ў турму, аднак у 1920 годзе перададзены чэхаславацкім уладам. У тым жа годзе прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў парламенце, дзе выставіў сваю кандыдатуру супраць Томаша Масарыка, але атрымаў толькі 2 дэпутацкія галасы.
У 1921 годзе спрабаваў нелегальна перабрацца ў Савецкі Саюз, але быў затрыманы і абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. У 1922 годзе з'ехаў у СССР. Янаўшак стаў прадстаўніком Чувашскай аўтаномнай вобласці ў Міжрабдапе, займаўся дапамогай галадаючым Чувашыі. Заснаваў дзіцячы дом імя У. І. Леніна ў Чэбаксарах. Імем Янаўшака названа вуліца ў гэтым горадзеВуліца Яноўшака. Па некаторых дадзеных, стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсійPříruční slovník naučný. Praha, 1962. Díl II. S. 338., па іншых — памёр натуральнай смерцю.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Чэхаславакіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Славакіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Венгрыі Катэгорыя:Камуністы Чэхіі і Славакіі Катэгорыя:Камуністы Венгрыі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Журналісты Чэхіі Катэгорыя:Журналісты Славакіі Катэгорыя:Палітыкі Славакіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Постаці Чувашыі