Порта-Нуова () — гарадская брама ў Вероне (Італія), пабудаваная архітэктарам Санмікелі ў 1535—1540 гадах пры ўзвядзенні абарончых умацаванняў горада (таксама ім былі пабудаваны Порта Паліа).
У 1854 годзе Порта-Нуова была перабудавана аўстрыйцамі, якія атрымалі горад па выніках Венскага кангрэса. Яны прыбудавалі да брамы бакавыя прыбудоўкі і абліцавалі яе туфам. У выніку рэканструкцыі толькі цэнтральная частка захавала арыгінальнае аблічча XVI стагоддзя. Краевугольны камень цэнтральнай аркі брамы упрыгожаны галавой Юпітэра. Ад Порта-Нуова пачынаецца аднайменная вуліца, якая вядзе на галоўную плошчу горада — П'яцца Бра.
Гл. таксама Порта Паліа
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вероны