Уласна Фінляндыя (Ва́рсінайс-Суо́мі, , ), таксама Спрадвечная Фінляндыя, Паўднёва-Заходняя Фінляндыя — вобласць (рэгіён) на паўднёвым захадзе сучаснай Фінляндыі.

Геаграфічнае становішча Рэгіён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Фінляндыі. Паўднёвае ўзбярэжжа абмываецца Фінскім залівам, заходняе — Батнічным. Каля ўзбярэжжа раскіданы тысячы дробных астраўкоў — шхеры (так званае Архіпелагавае мора). На захад ад вобласці знаходзяцца Аландскія астравы.

Адміністрацыйны цэнтр — Турку (Аба), у наваколлях якога пражывае дзве траціны насельніцтва вобласці. Рэльеф узвышаны.

Гісторыя З XIII па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыя гэтага рэгіёна ўваходзіла ў склад Швецыі. У 1809 годзе разам з астатняй часткай Фінляндыі была далучана да Расійскай імперыі. Раней уваходзіла ў склад Аба-Б’ёрнеборгскай губерні (1811—1917), правінцыі Турку-Поры (1918—1997) і правінцыі Заходняя Фінляндыя (1998—2009). З 2010 года з’яўляецца самастойнай вобласцю (рэгіёнам) Фінляндыі.

Гісторыя назвы Гістарычна назва, якае выкарыстоўваецца для абазначэння ўсёй краіны Фінляндыя (фін.: Suomi), выкарыстоўвалася толькі для абазначэння паўднёва-заходняй часткі сучаснай Фінляндыі (якая прыкладна супадае з сучаснай правінцыяй Уласна Фінляндыя). Пасля таго як у XVII стагоддзі назва Фінляндыя распаўсюджваецца на ўсю краіну, для абазначэння яе паўднёва-заходняй часткі запатрабавалася асобнае найменне. У 1650 годзе было зафіксавана выкарыстанне назваў Fennigia specialiter dicta і Fennigia presse dicta (абедзве — лац.). У сярэдзіне XVIII ст. атрымліваюць распаўсюджанне назвы Finland för sig sieft і Egenteliga Finland later (абедзве — швед.). Фінская назва Varsinais-Suomi усталявалася ў 1850 годзе (усе варыянты на беларускую мову можна перавесці як «Уласна Фінляндыя»).

Муніцыпалітэты thumb|upright=2|Абшчыны (муніцыпалітэты) вобласці З 2009 года Уласна Фінляндыя складаецца з 28 абшчын, з якіх 11 з’яўляюцца гарадамі, астатнія — сельскія муніцыпалітэты.

|- valign="top" | <ol> 23px Турку (Turku) 23px Сала (Salo) Каарына (Kaarina) Райсіа (Raisio) Наанталі (Naantali) Лойма (Loimaa) Усікаўпункі (Uusikaupunki) Ліета (Lieto) Паргас (Parainen) Пайміа (Paimio) Сомера (Somero) Маску (Masku) Лайціла (Laitila) Пёўцюя (Pöytyä) | <li> Мюнямякі (Mynämäki) <li> Кімітаён (Kemiönsaari) <li> Руска (Rusko) <li> Ноўсіяйнен (Nousiainen) <li> Аўра (Aura) <li> Саўва (Sauvo) <li> Коскі (Koski Tl) <li> Вехма (Vehmaa) <li> Пюхяранта (Pyhäranta) <li> Мартыла (Marttila) <li> Тарвасьекі (Tarvasjoki) <li> Тайвасала (Taivassalo) <li> Орыпяа (Oripää) <li> Куставі (Kustavi)

Спасылкі

Varsinais-Suomi.fi

Катэгорыя:Правінцыі Фінляндыі