250px|thumb|Фрагмент абраза «Маці Божая Казанская» Бабіцкая іканапісная школа — адна з самабытных школ беларускага іканапісу, якая стваралася ў ваколіцах вёскі Бабічы Чачэрскага раёнаБог крестьянский, христианский. Бабичская икона . 250px|thumb|Каранаванне Божай Маці
Апісанне У іконах Бабіцкай іканапіснай школы адчуваецца ўплыў майстроў Адраджэння і барока. Узорамі для мясцовых мастакоў служылі гравюры з еўрапейскіх шэдэўраў, а таксама творы італьянскіх майстроў, запрошаных графам З. Р. Чарнышовым, уладальнікам Чачэрска ў XVIII стагоддзі, для ўпрыгожвання заснаваных ім храмаў. У Бабіцкай іконе арганічна спалучаюцца заходнія ўплывы і глыбінная архаіка земляробчага ладу.
Традыцыя эпохі барока прасочваецца ў цёмнафонавых іконах з імпульсіўнай манерай пісьма абліччаў і постацяў. Каларыт засноўваецца на энергічным супрацьпастаўленні святла і ценю на падкрэсленай апазіцыі постацей і фонавай прасторыВыставка «Святы таямнічы вобраз». Але і гэтыя стылявыя асаблівасці арганічна спалучаюцца з фальклорным мысленнем іканапісцаў, якія заўжды належалі да таго сацыяльнага слою, для якога прызначаліся іх творы.
Майстры Першая згадка пра трох сялян-іканапісцаў «в деревне Бабичи Покотской волости Рогачёвского повета» сустракаецца ў «Апісанні Магілёўскай губерні» у 1884 годзе.
У канцы XX стагоддзя жылі апошнія майстры вядомай сялянскай дынастыі бабіцкіх іканапісцаў — Уладзімір і Гаўрыіл Гераковы.
Калекцыі Значныя калекцыі ікон бабіцкай школы знаходзяцца ў Веткаўскім музеі стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі.
Спасылкі
Крестьянский Бог: спасённые бабичские иконы выставили в Национальном художественном музее
Катэгорыя:Рагачоўскі павет Катэгорыя:Чачэрскі раён Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Іканапісныя школы Катэгорыя:Жывапіс Адраджэння Катэгорыя:Жывапіс барока