Бяго́мльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Бягомль.
Асноўныя звесткі Паўночна-заходняя частка тэрыторыі сельсавета знаходзіцца на Докшыцкім узвышшы. Па ўсходняй частцы сельсавета цячэ рака Бярэзіна, з захаду на ўсход сельсавет перасякаюць малыя рэчкі Студзенка і Дзяражына. У паўднёвай частцы сельсавета, на мяжы з Мінскай вобласцю, знаходзіцца Дамашкаўскае возера. Праз сельсавет праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск . У складзе сельсавета, акрамя гарадскога пасёлка Бягомль, знаходзіцца яшчэ 40 вёсак.
На тэрыторыі Бягомльскага сельсавета знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунёўка, спаленай 22 мая 1943 г. у час карнай аперацыі «Котбус».
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Бягомльскага пассавета.
З 20 студзеня 1960 года Бягомльскі пассавет у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Асаўскога сельсавета, у склад Юхнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 18 лютага 1964 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Юхнаўскага сельсавета.
20 чэрвеня 2013 года Бягомльскі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области.
Насельніцтва Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (40 населеных пунктаў, без Бягомля) — 2025 чалавек, з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 3906 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе