Lapin Kulta — фінскі бровар. Заснаваны ў 1873 годзе ў горадзе Торніа пад назвай Torneå Bryggeri Aktiebolag, у 1953 годзе назва змянілася на Tornion Olut Oy. У 1963 годзе Tornion Olut Oy злілася з Lapin Olut Oy пад назвай Lapin Kulta Oy і пачала выпускаць піва пад гэтай назвай. У перакладзе Lapin Kulta азначае «Золата Лапландыі».

З 1980 года Lapin Kulta належыць канцэрну Hartwall і з’яўляецца другім па магутнасці броварам Фінляндыі і Паўночнага рэгіёна. У 2001 годзе па ўсёй Фінляндыі было прададзена 123 млн літраў піва Lapin-Kulta. Акрамя Фінляндыі Lapin Kulta прадаецца ў Англіі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Нарвегіі, Расіі і Эстоніі.

Прадукцыя Lapin Kulta Ice Lapin Kulta Strong Lapin Kulta Long-Nec' Lapin Kulta I Lapin Kulta III Lapin Kulta IV A''

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампаніі Фінляндыі Катэгорыя:Піваварныя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта