Хельсінкскі філарманічны аркестр (, ) — фінскі сімфанічны аркестр, які базіруецца ў Хельсінкі. Заснаваны ў 1882 г. Робертам Каянусам пад імем Хельсінкскага аркестравага таварыства і з’яўляецца найстарэйшым дзеючым аркестрам паўночных краін. У 1914 г. атрымаў сучасную назву пасля аб’яднання з Хельсінкскім сімфанічным аркестрам. Да 1962 г. адначасова з’яўляўся таксама аркестрам Фінскай нацыянальнай оперы.
Галоўныя дырыжоры Роберт Каянус (1882—1932) Георг Шнеевойгт (1932—1940) Армас Ярнефельт (1942—1943) Марці Сіміля (1945—1951) Таўна Ханікайнен (1951—1963) Ёрма Панула (1965—1972) Паава Берглунд (1975—1979) Ульф Сёдэрблум (1978—1979) Ока Каму (1981—1989) Серджыу Камісіёна (1990—1994) Лейф Сегерстам (1995—2007) Юн Стургардс (2008 — наш час)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Аркестры Фінляндыі Катэгорыя:Культура Хельсінкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1882 годзе