Том Форд (; нар. , , графства Лестэршыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца двух нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC і фіналіст рэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2016 года. Аўтар трох максімальных брэйкаў.

Стаў прафесіяналам у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў. У 2003 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, а ў 2005 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на кубку Мальты. У 2010 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, саступіўшы Марку Алену ў першым матчы (4:10), а таксама здабыў свой першы прафесійны тытул на турніры серыі PTC у Шэфілдзе. У сезоне 2011/2012 выйграў свой другі нізкарэйтынгавы тытул на этапе PTC у Шэфілдзе і ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна трымаўся да сакавіка 2014 года, а ў наступным сезоне ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры серыі PTC. У сезоне 2013/2014 у трэці раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 21-е месца ў рэйтынгу, а таксама ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе саступіў Джаду Трампу (8:10). У канцы 2015 года ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2016 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Марку Сэлбі (2:4).

У агульнай колькасці займаў 21-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (0:1)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2016 Пол Хантэр Класік 2:4

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2010 4:02Перамога2011 4:33Параза2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі 1:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (0:1) Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1) Нярэйтынгавыя турніры (0:0) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 4:0Перамога2 4:3Параза1 Адкрыты чэмпіянат Рыгі, Рыга, Латвія 1:4Параза2 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія 2:4

Спасылкі

Профіль на World Snooker Статыстыка Тома Форда на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Англіі