Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (нар. , в. Жураўцы Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Акадэмік НАНБ (2017, член-карэспандэнт з 2009), доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2003).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Жураўцы Валожынскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977), аспірантуру пры Інстытуце рускай мовы АН СССР (1978―1981).
З 1977 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 — вучоны сакратар, з 1989 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2003—2008 — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, у 2008—2012 — дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, у 2012—2021 — першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама ў 2012—2015 — дырэктар філіяла Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. З 3 сакавіка 2021 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Звольнены з працы ў НАН Беларусі 3 сакавіка 2022 года .
Старшыня Беларускага камітэта славістаў (2004—2023). Член Міжнароднага камітэта славістаў (2005—2024), у 2008—2013 годзе яго старшыня, у 2025 годзе абраны ганаровым членам МКС. З 1996 года з'яўляецца членам Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў (у 2008—2022 гадах яе старшыня). Галоўны рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка» (2005—2022).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту, задушэння інтэлектуальных свабод, ілжывай прапаганды, падману народа, ідэалагічнай цэнзуры ў інфармацыйнай прасторы, звальненняў і арыштаў паводле палітычных матываў.
Навуковая дзейнасць Кірункі навуковай дзейнасці: беларускае мовазнаўства, беларускае і славянскае словаўтварэнне, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, беларуска-рускае двухмоўе, культура беларускай мовы, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы.
Кандыдацкая дысертацыя ― «Словаўтваральныя гнёзды дзеясловаў у рускай і беларускай мовах (на матэрыяле адной з груп дзеясловаў канкрэтнага фізічнага дзеяння)» (1981).
Доктарская дысертацыя ― «Граматычны аспект беларускага словаўтварэння» (2001).
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, 5 слоўнікаў. Працы А. А. Лукашанца тычацца беларускага і славянскага словаўтварэння, праблем беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі, праблем сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы і беларускай арфаграфіі.
А. А. Лукашанец стварыў новы напрамак у беларускім мовазнаўстве ― распрацаваў тэарэтычныя асновы і ажыццявіў практычнае апісанне сістэмы беларускага словаўтварэння з новых граматычных пазіцый. А. А. Лукашанец з’яўляецца суаўтарам першага ў беларускай лексікаграфіі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы». Раскрыў заканамернасці інавацыйных змяненняў у лексіцы і словаўтварэнні беларускай мовы канца XX — пачатку XXI ст. і даследаваў на славянскім полі асаблівасці развіцця слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы з пазіцый тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Таксама раскрыў праблемы беларуска-рускага двухмоўя і ўзаемадзеяння гэтых моў, раскрыў прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя, псіхалінгвістычныя і прагматычныя аспекты функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя. А. А. Лукашанец ― адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), аўтар і суаўтар шэрагу практычных дапаможнікаў і даведнікаў па беларускай арфаграфіі, навуковы рэдактар шэрагу сучасных арфаграфічных слоўнікаў беларускай мовы, а таксама двухмоўных беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў, падрыхтаваных у адпаведнасці з гэтым законамБДУ: Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.
У 2006 годзе Лукашанец прапанаваў забараніць тарашкевіцу ў сферы афіцыйнага ўжытку і школьнага навучання. Адначасова ў шэрагу сваіх публікацый адзначаў, што тарашкевіца фактычна ёсць другім (паралельным) варыянтам беларускай літаратурна-пісьмовай мовы і займае пэўнае месца ў моўнай прасторы Беларусі. Таксама ён адзначаў, што «да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змяшаная гаворка ― рэалія кожнай сучаснай камунікатыўнай прасторы»Александр Лукашанец: Трасянка — это нормально. Хартыя-97.
На думку А. Лукашанца, «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), падрыхтаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, ёсць актуальнымі і найбольш аптымальнымі ў сённяшняй сітуацыі. Яны павінны ліквідаваць той арфаграфічны разнабой, які існуе ў беларускамоўных друкаваных выданнях, забяспечыць стабільнасць і пераемнасць правапісных нормаў беларускай мовы, палегчыць яго выкладанне ў школеАляксандр Лукашанец: «Вяртанне мяккага знака лінгвістычна не апраўдана». Навіны і гісторыя Беларусі .
У 2008—2013 гадах узначальваў Міжнародны камітэт славістаў, займаўся падрыхтоўкай XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся ў Мінску ў жніўні 2013 года.
Падрыхтаваў 20 кандыдатаў навук.
Узнагароды Лаўрэат прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2001, 2011). Медаль Францыска Скарыны (2019)Госнаград Беларуси удостоены представители средств массовой информации и литераторы .
Сям’я Сям’я: жонка ― Алена Глебаўна Лукашанец, кандыдат філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сын — Сяргей Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат гістарычных навук. Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік, намеснік дырэктара «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», у пачатку 2021 года пакінуў Беларусь і працаўладкаваўся ў Інстытуце марскіх даследаванняў пры Клайпедскім універсітэце«Па меркаваннях сумлення»: беларускі палярнік, сын акадэміка Лукашанца, пакінуў Беларусь // nn.by 13 красавіка 2021.
Асноўныя публікацыі
Манаграфіі
Русский язык в Беларуси. ― Мн.: Наука и техника, 1985 (суаўтар). Общество ― язык ― политика. ― Мн.: Вышэйшая школа, 1988 (суаўтар). Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Морфология. ― Мн.: Наука и техника, 1990 (суаўтар). Культура русской речи вопросах и ответах. ― Мн., 1996 (суаўтар). Беларуская мова. ― Opole, 1998 (суаўтар і навуковы рэдактар). Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі. ― Мн.: Беларуская навука, 1999 (суаўтар). Словаўтварэнне і граматыка. ― Мн.: Права і эканоміка, 2001. Komparacja współczesnych języków słowiańskich. Słowotwórstwo. Nominacja. \ Redaktor naukowy Ingeborg Ohnheizer. ― Opole, 2003 (суаўтар). Кароткая граматыка беларускай мовы. Частка 1. ― Мн.: Беларуская навука, 2007 (суаўтар і навуковы рэдактар). Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. Рэд. А. А. Лукашанец. ― Мінск: Беларуская навука, 2009 (навуковы рэдактар). Сучасная беларуская арфаграфія : акадэмічны даведнік. — Мінск : АВЕРСЭВ, 2012. — 272 с. (суаўтар). Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 315 с. Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 486 с. (суаўтар і навуковы рэдактар). Беларуская мова ў XXI ст.: развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 397 с. Word-Fotmation. An International Handbook of the Languagy of Europe. Volume 4. — Berlin/Boston : Walter de Gruyter GmbH, 2016. — 702 р. (суаўтар). The Explicit and the Implicit in Language and Speech. / Edited by Liudmila Liashchova. — Cambridge Scholars Publishing, 2017 (суаўтар). — P. 154—178. Глабалізацыя і славянскае словаўтварэнне. — Мінск: Права і эканоміка, 2019. — 178 с. (суаўтар і навуковы рэдактар). Республика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 1. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 631 с. (суаўтар; раздзел «Государственные языки», С. 553—595). Славянская дэрыватаграфія. — Мінск: Права і эканоміка, 2020. — 362 с. (суаўтар і навуковы рэдактар). Słowotwórstwo w przestrzeni komunikacyjnej. — Warszawa: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, 2021. — 372 с. (суаўтар).
Слоўнікі
Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мн.: Беларуская навука, 2000 (суаўтар). Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мінск: Аверсэв, 2006. ― 512 с. (суаўтар). Основные термины метрологии. Русско-белорусский словарь справочник. ― Мн., 2007. ― 256 с. (суаўтар). Современный русско-белорусский словарь для школьников: под ред. докт. филол. наук Лукашанца А. А. / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан. Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. ― 568 с. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; пад рэд. А. А. Лукашанца. ― Мінск: Тэтрасістэмс, 2009. ― 704 с. Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Беларуская навука, 2010. 31,3 ул.-выд. арк. Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў. Пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Аверсэв, 2010. Современный русско-белорусский словарь / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. ― Мн.: ТетраСистемс, 2011. ― 576 с. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэдактар А. А. Лукашанец. ― Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011. Русско-белорусский терминологический словарь по порошковой металлургии. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 341 с. (суаўтар) Слоўнік беларускай мовы / Навуковыя рэдактары А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 916 с. Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста. — Минск, 2012. — 192 с. (навуковы рэдактар). Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь. У 3 т. — Выд. 4-е, перапрац. і дап. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар). Русско-белорусский словарь=Руска-беларускі слоўнік. В 3 т. — Изд. 10-е, перераб. и доп. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар). Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 286 с. Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству. — Мн.: Беларуская навука, 2020. — 739 с. (суаўтар) і інш.
Навучальныя дапаможнікі
Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Витебск, 2004. Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2005. ― 228 с. Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» завочнай формы навучання (III семестр). Пад. рэд. А. А. Лукашанца. — Мн.: БДУ, 2012.
Артыкулы Лукашанец А. А. Адзінкі словаўтварэння ў беларускай мове (Да праблемы іерархічнай класіфікацыі) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 44. ― Мн., 1994. ― С. 19―26. Лукашанец А. А. Узаемадзеянне граматычных катэгорый у словаўтварэнні беларускіх назоўнікаў // Новые пути изучения словообразования славянских языков. Sonderdruck, 1999. ― S. 163―178. Лукашанец А. А. Семантыка-словаўтваральная катэгорыя персанальнасці ў беларускай мове // Białostocki przegląd kresowy, t.VII. ― Białystok, 1999 ― S. 87―110. Лукашанец А. А. Граматычны дыяпазон суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў у беларускай мове (аддзеяслоўныя намінацыі) // Словообразование в его отношениях к другим сферам языка. Materialen der 3. Konferenz der für slawische Wortbildung beim Internationalen Slawistenkomitee. Innsbruck, 28.9. ― 1.10.1999. ― Innsbruck, 2000. ― S. 109―125.