Найшырэ́йшая цяглі́ца спі́ны (), або Найшырэ́йшая мы́шца спі́ны — парная плоская цягліца, якая залягае паверхнева ў ніжнім аддзеле спіны, але яе верхнія пучкі ў пачатковай частцы прыкрытыя трапецападобнай цягліцай.
Тапаграфія і асаблівасці Пачынаецца сухажыльным расцяжэннем ад васцяватых адросткаў пяці-шасці ніжніх грудных пазванкоў, усіх паясніцавых і крыжавых пазванкоў, ад пасярэдняга крыжавага грэбеня, задняга аддзела вонкавай губы падуздышнага грэбеня, паверхневага лістка паясніцава-грудной фасцыі і ад чатырох ніжніх рэбраў. Вонкі ад сухажыльных пучкоў цягліцы, між імі і заднім краем вонкавай косай цягліцы жывата, , і ўнізе — падуздышнага грэбеня, утвараецца паясніцавы трохвугольнік, ; дном (пярэдняй сценкай) з'яўляецца унутраная косая цягліца жывата, . Вышэй за гэты трохвугольнік размяшчаецца невялікі ромбападобны ўчастак, прыкрыты ззаду найшырэйшай цягліцай спіны і абмежаваны зверху XII рабром і ніжнім краем ніжняй задняй зубчастай цягліцы, , медыяльна — цягліцай, выпростваючай пазваночнік, , латаральна — верхнім краем унутранай косай цягліцы жывата; дно яго (пярэднюю сценку) складае апанеўроз папярочнай цягліцы жывата, .
Верхнія пучкі найшырэйшай цягліцы спіны накіроўваюцца латаральна, ніжнія — коса ўверх і латаральна і прыкрываюць заднюю паверхню ніжніх рэбраў. Тут цягліца атрымлівае дадатковыя пучкі ў выглядзе трох-чатырох зубцоў, а яшчэ прыкрывае ніжні вугал лапаткі і ніжні край вялікай круглай цягліцы, (часам атрымлівае дадатковы пучок). Далей цягліца, утвараючы заднюю сценку падпахавай ямкі, падыходзіць да плечавой косці і скончваецца на грэбені малога бугарка плечавой косці. Тут маецца падсухажыльная сумка найшырэйшай цягліцы спіны, .
Функцыя Цягліца прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канечнасць назад да пасярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канечнасці набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, гэткім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Кровазабеспячэнне Цягліца забяспечваецца крывёю з груднаспіннай артэрыі, задняй агібальнай артэрыі плечавой косці, задніх міжрабровых артэрый ().
Інервацыя Цягліца інервуецца груднаспінным нервам () праз наступныя спіннамазгавыя сегменты: (CVI–CVIII).
Гл. таксама Мускулы чалавека Мускулы
Літаратура Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П.Ярошевич, Л.Н.Бойцов, Д.В.Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6. Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2 Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3 Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М.Р. 5-е изд., перераб. и доп. - М.: 2001. - Т.1 - 640с., Т.2 - 640с.
Катэгорыя:Цягліцы спіны