Аландская канвенцыя 1921 — другая канвенцыя аб дэмілітарызаваным і нейтральным статусе Аландскіх астравоў, падпісаная падчас Аландскага крызісу і пацверджаная Лігай Нацый. Падпісантамі сталі Фінляндыя, Швецыя, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Данія, Польшча, Эстонія і Латвія. Статус дэмілітарызаванай зоны краіна набыла яшчэ па першай канвенцыі 1856 і дагавор 1921 толькі замацаваў яго; статус нейтральнай тэрыторыі з’явіўся ўпершыню тут.
Паводле гэтага дакумента, на астравах не могуць знаходзіцца нічыя войскі, не могуць будавацца ваенныя фартыфікацыі, не дзейнічае прызыў у фінскую армію для мясцовых грамадзян і рэзідэнтаў, якія пражылі тут больш за пяць гадоў.
Дзеянне канвенцыі было падмацавана савецка-фінскай дамовай, заключанай пасля Зімняй вайны 1939—1940, спынена падчас Вайны-працягу 1941—1944 і адноўлена паводле Парыжскага міру 1947.
Літаратура
Lauri Hannikainen The Continued Validity of the Dernilitarised and Neutralised Status of the Aland Islands
Катэгорыя:Гісторыя Аландскіх астравоў Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Фінляндыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Швецыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Германіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Францыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Даніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Эстоніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Латвіі