Гісторыя Фінляндыі — комплекс грамадскіх навук, які вывучае мінулае чалавечага грамадства на тэрыторыі, якую займае ў цяперашні час Фінляндыя.
Хроніка фінскай гісторыі Dörte Minkoley, Jan Schröter. Helsinki und Umgebung. Edition Temmen. 3.,aktaulisierte Auflage 2003. ISBN 3-86108-431-7Dirk Kruse-Etzbach. Finnland. Reisenhandbuch. Iwanowski. 3., aktaulisierte Auflage 2003 ISBN 3-933041-08-2 98 У творах Тацыта ўпершыню з’яўляецца згадка пра фенаў — народ на поўначы Еўропы, які часам суадносяць з продкамі сучасных фінаў. 800—1100 У сваім руху ў рускія землі шведскія вікінгі засноўваюць на ўзбярэжжы гандлёвыя базы. Каля 1000 тэрыторыя засяляецца трыма асноўнымі плямёнамі: фінамі на паўднёвым захадзе, тавастамі — у цэнтры і на ўсходзе, карэламі — на ўсходніх тэрыторыях да Ладажскага возера. 1155 Шведскі кароль Эрык IX распачаў крыжовы паход з мэтай хрысціянізацыі фінскіх плямёнаў. З гэтага часу пачалося валадарства Швецыі, якое доўжылася 650 гадоў. Каля 1156 Смерць біскупа Генрыха Упсальскага, аднаго з дзеячаў хрысціянізацыі Фінляндыі. Да 1284 Культурная і палітычная інтэграцыя Заходняй і Паўднёвай Фінляндыі ў шведскае каралеўства. Пачатак перасялення шведаў у будучую Фінляндыю. Прызнанне ракі Кюміякі мяжой Шведскага каралеўства і ўладанняў Вялікага Ноўгарада. 1293 Трэці шведскі крыжовы паход. Заснаванне Выбарга. 1323 Шведы і наўгародцы заключылі Арэхаўскі мір. 1362 Фінляндыя атрымлівае статус раўнапраўнай шведскай правінцыі. 1523 У кіраванне караля Густава I Васы распаўсюджваецца пратэстантызм і даецца адпор Даніі. 1548 Мікаэль Агрыкала, паслядоўнік Лютэра перакладае на фінскую мову Новы запавет. 1550 Кароль Густаў Ваза засноўвае Хельсінкі. 1556 Пры Юхане III Фінляндыя становіцца герцагствам. 1595 Сканчаецца 25-гадовая вайна, і шведам атрымоўваецца зрушыць мяжу далёка на паўночны ўсход. 1617 Густаў II Адольф заваёўвае Карэлію. 1640 Заснаванне ўніверсітэта ў Аба (на сучаснае месца горад перанесены пры губернатары Перэ Брагэ). 1700—1721 Паўночная вайна, якая скончылася паражэннем Швецыі. Частка Карэліі пераходзіць да Расіі. 1741—1743 Руска-шведская вайна. Згодна з умовамі міру ў Турку частка тэрыторыі адыходзіць да Расіі, у тым ліку Паўднёвая Карэлія. 1747 Пачатак будаўніцтва марской крэпасці Свеаборг. З 1918 пераназванай у Суаменліна. 1808—1809 Пасля руска-шведскай вайны цар Аляксандр I аб’яўляе Фінляндыю аўтаномным Вялікім княствам. 1812 Сталіца з Турку пераносіцца ў Хельсінкі. 1828 Перанос універсітэта з Турку ў Хельсінкі. 1835 Выданне карэльскага эпасу «Калевала» Ленрота, які стаў асновай агульнанацыянальнага руху за незалежнасць. 1854—1855 Падчас Крымскай вайны англійскі флот бамбуе фінскае ўзбярэжжа і крэпасць Бромарсунд на Аландскіх астравах. 1863 Сканчаецца перамогай барацьба, якой кіраваў Ю.Снельман за прызнанне фінскай мовы раўнапраўнай шведскай. 1899 Мікалай II выдаў Маніфест. Канстытуцыя адмянялася. Губернатар Бобрыкаў пачаў палітыку русіфікацыі. У гэтым жа годзе Ян Сібеліус стварыў сваю сімфанічную паэму «Фінляндыя», якая стала своеасаблівым нацыянальным гімнам. 1904 Забойства Бобрыкава. Усеагульная забастоўка ў гады Першай рускай рэвалюцыі. Аднаўленне фінскай аўтаноміі. 1906 Праходзяць дэмакратычныя выбары ў парламент. Упершыню ў Еўропе ў выбарах удзельнічаюць жанчыны. 1915—1918 Фінскія добраахвотнікі выступаюць на баку Германіі ў Сусветнай вайне. 6 снежня 1917 абвяшчаецца незалежнасць Фінляндыі. 1918—1919 Грамадзянская вайна ў Фінляндыі пры падтрымцы Савецкай Расіі. 1919 Канстытуцыя Фінляндыі. Першым прэзідэнтам прызначаецца Каарла Юха Стольберг, які вярнуўся з сібірскай ссылкі. 1921 Аландскія астравы становяцца аўтаноміяй. 1921 Другая савецка-фінская вайна, якая скончылася Тартускім мірам. Фінляндыя атрымлівае выхад у моры ля Петсама. 1932 Заключэнне Пакта аб ненападзе з Савецкім Саюзам. Ліквідацыя нацыяналістычнага путчу. Забарона кампартыі. 1939—1940 Зімовая вайна з Савецкай Расіяй. 1941—1944 Працяг вайны за вяртанне да даваенных межаў, а таксама заваёвы паўночных зямель СССР 1944—1945 Лапландская вайна. 1945—1946 Суд над фінскімі ваеннымі злачынцамі. 1947 Парыжскі мірны дагавор з Фінляндыяй. 1948 Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж СССР і Фінляндыяй. 1952 Летнія Алімпійскія гульні ў Хельсінкі. 1972 Па ініцыятыве Кеканена праводзіцца Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. 1 жніўня 1975 у Хельсінкі была падпісана 35 кіраўнікамі дзяржаў Хельсінкская дэкларацыя. 1991 Пачатак цяжкага эканамічнага крызісу ў сувязі з развалам СССР. 1995 Фінляндыя ўваходзіць у ЕС.
Дагістарычны перыяд
Дакладна невядома, ці засялялі людзі Фінляндыю да апошняга ледавіковага перыяду. Першыя людзі пасля адступлення ледавіка былі паляўнічымі і збіральнікамі, якія прыйшлі на тэрыторыю Фінляндыі з поўдня і паўднёвага сходу каля 8500 г. да н.э.Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
Сучасныя фіны ўзніклі ў выніку хваль міграцыі з-за Фінскага заліву (2500—2000 гг. да н.э.) і з цяперашняй Цэнтральнай Швецыі. Саамскае насельніцтва Лапландыі паходзіць ад качэўнікаў, якія прыйшлі ў Паўночную Нарвегію і на ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна ўздоўж нарвежскага берага Атлантычнага акіяна.
Старажытная гісторыя Фінляндыі У першыя 400 г. н.э. насельніцтва Фінляндыі складала некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў. Асноўная частка жыхароў Фінляндыі займаліся паляваннем і рыбалоўствам, або прымітыўным ці падсечным земляробствам, жывёлагадоўляй і традыцыйным рыбалоўствам.
Першае пісьмовае згадванне пра фінаў (phinoi) сустракаецца ў старажытнагрэчаскага географа Піфея ў яго апісанні падарожжа да берагоў Балтыйскага мора ў IV ст. да н.э. У 98 г. н.э. фіны (fenni) згадваюцца ў трактаце «Германія» старажытнарымскага гісторыка Тацыта.
У сярэдзіне І тысячагоддзя нашай эры ў цэнтральнай Фінляндыі жыла племя хяме, а на паўднёвым захадзе — суомі (у рускіх летапісах — сум). Да VIII ст. н.э. аселае насельніцтва змяшчалася пераважна на паўднёва-заходнім узбярэжжы, ва ўрадлівых раёнах уздоўж ракі Кума (Кокемяэн’ёкі) і яе азёрнай сістэмы ў ў Сатакунта і Тавастландзе (Хяме). Прырост аселага насельніцтва адбываўся таксама ў прыбярэжных абласцях Паўднёвай Эстэрботніі і на Аландскіх астравах. Да ІХ стагоддзя распаўсюджванне фінскіх плямёнаў дасягае возера Сайма. У іншых частках Фінляндыі пражывала качавое насельніцтва — саамы, якія займаліся паляваннем і рыбалоўствам.
Перыяд V—IX стст. характарызуецца ўзмацненнем гандлёвых сувязяў і міграцыяй паміж Фінляндыяй і Цэнтральнай Швецыяй, дзе ўзнікаюць дынамічныя гандлёвыя цэнтры і буйныя паселішчы пад кіраўніцтвам хёўдынгаў (племянных правадыроў). На тэрыторыі Фінляндыі тады ўладарылі кланы, якія заключалі двухбаковыя абарончыя саюзы і часам прысягалі найбольш магутным хёўдынгам Цэнтральнай Швецыі.
Эпоха вікінгаў і крыжовых паходаў (VIII—XIII стст.)
У VIII—XIV стст. земляробы з Паўднёва-Заходняй Фінляндыі і Тавастланда пачалі засяляць Карэлію і паўночныя берагі Ладажскага возера. Гэта было звязана з павелічэннем насельніцтва ў выніку інавацый у галіне земляробства і мараплаўства. Разам з гэтым пачалося засяленне паўднёвых берагоў Ладагі славянскімі плямёнамі, эканамічным цэнтрам якіх быў Ноўгарад.
Гэты перыяд рассялення фінаў часткова супадае з паходамі шведскіх вікінгаў на ўсход. Шлях вікінгаў пралягаў праз паўночны бераг Фінскага заліва, Няву і Ладагу, у паўднёвым кірунку да Чорнага мора і Канстанцінопаля. Не існуе доказаў, што ў гэтых паходах сістэматычна ўдзельнічалі фінскія плямёны са сваімі воінамі і караблямі. Для Фінляндыі эпоха вікінгаў стала эканамічным і культурным пярэдаднем дзяржаўнай інтэграцыі са Швецыяй.
Пісьмовых крыніц фінскай эпохі вікінгаў не захавалася, але існуе багаты фальклорны матэрыял, які збіралі з XVIII ст., і які сыходзіць у дахрысціянскія часы. Адным з першых збіральнікаў фінскамоўнага фальклору быў Эліяс Лёнрут, які сабраў песні і паданні ў літаратурным творы «Калевала», які апісвае ў тым ліку побыт, стан грамадства і народную міфалогію тагачасных фінаў.
Аддаленасць ад Рымскай імперыі пацягнула за сабой адносна позні прыход хрысціянскай царквы ў Паўночную Еўропу. Першыя сведчанні хрысціянства на тэрыторыі сучаснай Фінляндыі адносяцца да VI ст. н.э. У VIII—IX стст. на ўпрыгожаннях і іншых прадметах раскошы пачынае з’яўляцца сімвал крыжа. У гэты ж час сярод княжацкага саслоўя адбываецца пераход ад традыцыі спальвання памерлых да пахавання. Першыя хрысціянскія абшчыны з’яўляюцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны ў канцы XI ст., верагодна пад уплывам Швецыі, дзе вікінгі-князі пачалі прымаць хрысціянства з дыпламатычных меркаванняў.
У XII ст. дзейнасць шведскіх місіянераў у Фінляндыі набывае арганізаваныя формы. У выніку саперніцтва паміж папскай уладай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй Папа Рымскі засноўвае новыя арцыбіскупствы ў шведскіх гарадах Лундзе (1104) і Упсале (1164), каб пазбавіць значнасці лаяльнага германскаму імператару арцыбіскупа Брэменскага. Дадатковым стымулам для місіянераў было жаданне прадухіліць уплыў Ноўгарада і праваслаўнай царквы.
У сярэдневяковых крыніцах згадваюцца тры Крыжовыя паходы ў Фінляндыю, якія гісторыкі адносяць прыблізна да 1155, 1239 і 1293 гадоў. у 1155 годзе быў узначалены ў адпаведнасці з царкоўнай традыцыяй брытанскім манахам Хенрыкам. Карыстаючыся патранажам караля свеяў Эрыка, ён здзейсніў місіянерскую экспедыцыю ў Паўднёва-Заходнюю Фінляндыю. Пазней Хенрык быў кананізаваны і абвешчаны святым заступнікам епархіі горада Аба (Турку). Паводле легенды, Хенрык хрысціў фінаў пасля таго, як яны былі разбітыя войскам караля Эрыка, і застаўся ў Фінляндыі ў якасці біскупа новай місіянерскай дыяцэзіі, але праз год быў забіты мясцовым селянінам Лалі.
У канцы 1230-х гг. шведскі граф Біргер распачаў экспедыцыю ў Тавастланд, якая пазней стала вядомая як (1239 г.). У выніку паходу ўмацавалася шведскае каралеўскае ўладарства ў Фінляндыі, на загад графа Біргера ў Тавастландзе была пабудавана крэпасць Тавастхус (Хямеенліна), якая стала важным адміністрацыйным цэнтрам шведскай кароны.
Шведская карона карысталася падтрымкай каталіцкай царквы, бо магла абараніць святароў і ўласнасць царквы ад мясцовых князёў і ўладароў. Улетку 1293 г. шведскі вайсковы правадыр Цюргіль Кнутсан распачаў паспяховы на Карэльскі пярэсмык. У выніку мясцовае праваслаўнае насельніцтва было навернутае ў каталіцтва, была ўзведзеная Выбаргская крэпасць, якая да XVIII ст. заставалася найважнейшай памежнай апорай каралеўства на ўсходзе. У 1323 г. быў падпісаны Нётэборгскі (Арэхаўскі) мір з Ноўгарадам, паводле якога паміж Ноўгарадам і Швецыяй стваралася палітычная мяжа, якая адначасова дзейнічала як дэмаркацыйная лінія паміж усходнімі і заходнімі царкоўнымі абшчынамі. Такім чынам, большая частка цяперашняй Фінляндыі апынулася пад кантролем шведскай кароны і каталіцкай царквы.
Шведскае праўленне (1104/1150/1300 — 1809)
Палажэнне Фінляндыі напачатку шведскага кіравання
Праз Фінскі заліў праходзіў гандлёвы шлях паміж Ноўгарадам і Бругэ, у якім удзельнічала сетка гарадоў Ганзейскага саюза, і які спрыяў абмену таварамі паміж Заходняй Еўропай і . Фінляндыя займалася экспартам масла, скур і рыбы. Найважнейшымі прадметамі імпарту былі тканіны і соль, неабходная для захоўвання ежы.