Фінляндыя ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку, Азербайджан, прадставіўшы свайго выканаўцу Пернілу Карлсан з песняй «När jag blundar», абранай з дапамогай нацыянальнага адборачнага конкурсу Uuden Musiikin Kilpailu (UMK), арганізаванага Фінскім нацыянальным тэлеканалам YLE.
Нацыянальны фінал На наступны дзень пасля завяршэння конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які прайшоў у нямецкім горадзе Дзюсельдорфе тэлеканал YLE пацвердзіў удзел Фінляндыі ў конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку.
У 2012 годзе тэлерадыёканал YLE вырашыў змяніць фармат свайго нацыянальнага адборачнага конкурсу, які атрымаў назву «Uuden Musiikin Kilpailu» (UMK), падчас якога кожны жадаючы мог падаць сваю заяўку на ўдзел у конкурсе да 15 жніўня 2011 года і даслаць свой дэмазапіс на тэлеканал YLE.
Новы музычны конкурс завяршыўся 25 лютага 2012 года ў Хельсінкі на агульнанацыянальным фінале. Конкурс уключаў у сябе выбар журы, праслухоўвання, канцэрты ў клубах, і заключную частку, якая прайшла ў сталіцы Фінляндыі ў Хельсінкі ў канцы лютага. Вядучымі фіналу былі Гана Лаінта і Іона Картэсмакі.
Па правілах конкурсу адзін з аўтараў песень павінен мець фінскае грамадзянства або мець нерухомасць на тэрыторыі Фінляндыі. Ад аднаго выканаўца магла быць паслана толькі адна песня, якая не магла пры гэтым ўдзельнічаць у нацыянальным адборы іншых краін.
3 кастрычніка 2011 года, па паведамленнях тэлеканала YLE, было прынята 540 заявак на ўдзел у конкурсе. 24 кастрычніка 2011 года YLE паведаміў, што фінал пройдзе ў Helsinki Ice Hall. 31 кастрычніка 2011 года YLE абвясціў 40 песень, з якіх пасля ў фінал конкурсу прайшлі 12 выканаўцаў. Адзін выканаўца быў абраны тэлегледачамі, павялічыўшы лік фіналістаў да 13 удзельнікаў.
Фінал — 25 лютага 2012 Выканаўца Песня Словы / Музыка Aili «Mun Taivas» Aura Pineda «Kunpa Vois» Freeman & Uusi Fantasia «Noitanainen» Leola «Rytmit Rikkoutuu» Iconcrash «We Are The Night» Jari & Taika «Aamuyön ikuisuus» Kaisa Vala «Habits Of Human Beings» Kirahvi Nimelta Tuike «Sinisulkien Viimeinen» Mica Ikonen «Antaa mennä» Перніла Карлсан «När jag blundar» Stig «Laululeija» Ville Eetvartti «Lasikaupunki»
На конкурсе Еўрабачанне Фінляндыя прымала ўдзел у першым паўфінале конкурсу, які адбыўся 22 мая 2012 года.
Галасы ад Фінляндыі Вынікі галасавання ад Фінляндыі ў прамым эфіры аб'яўляў лідар фінскай монстр-рок-групы Lordi.
Першы паўфінал 12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал
Фінал 12 балаў10 балаў8 балаў7 балаў6 балаў5 балаў4 бала3 бала2 бала1 бал
Спасылкі ESC History — Finland 2012
Катэгорыя:Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне