Рак прадсталёвай залозы (рак прастаты, карцынома прастаты, карцынома прадсталёвай залозы, , ) — утварэнне ракавай пухліны ў прадсталёвай залозе.

Папярэджанне Прадухіленню хваробы спрыяе ўжыццё грубавалакністай гародніны (зяленіва і соя) і таматаў, вітамінаў А, Д і Е разам з мікраэлементам селенам. Палавое жыццё мае быць упарадкаваным і размераным. У мужчын з рэгулярным палавым жыццём анкалагічныя захворванні прастаты ўзнікаюць радзей амаль на 35%.Хотите избежать рака простаты? Следуйте важным правилам!

Прычыны Развіццю хваробы спрыяе залішняе ўжыванне тлушчаў жывёльнага паходжання і недастатковае ўжыванне жоўта-зялёных фруктаў, ужыццё алкаголю, знешняе ўздзеянне ўльтрафіялетавага апраменьвання, апраменьванне на працоўным месцы і ўздзеянне цяжкіх металаў.

Праявы Хвароба выяўляецца праз складанасці з мочаспусканнем, наяўнасць крыві ў мачы, боль у ніжняй частцы спіны, у тазе і верхняй частцы сцёгнаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Злаякасныя новаўтварэнні мужчынскай палавой сістэмы Катэгорыя:Анкаўралогія Катэгорыя:Анкаандралогія Катэгорыя:Герыятрычная анкалогія Катэгорыя:Анкаэндакрыналогія Катэгорыя:Гармоназалежныя пухліны Катэгорыя:Карцыномы Катэгорыя:Пухлінныя і гіперпластычныя захворванні прадсталёвай залозы