Маце́й (; ; ; ; каля — , Вільня) — літоўскі каталіцкі святар. Першы біскуп жамойцкі з 1417 па 1422, пасля, біскуп віленскі з 4 мая 1422 па 7 мая 1453.
Біяграфія У 1408 годзе скончыў Карлаў універсітэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Пасля вучыўся ў Сіенскім універсітэце. Служачы дэканам Трокаў, ён удзельнічаў у хрысціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Вялікім князем Мацей быў намінаваны на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка 1417 года ў Троках адбылося яго пасвячэнне.
Паводле Яна Длугаша, Мацей паходзіў з інфлянцкіх немцаў, але вялікі князь Вітаўт менаваў яго літвінам. У лютым 1422 года ў Навагрудку ён шлюбаваў караля польскага Ягайлу і князёўну Соф'ю Гальшанскую. У тым жа годзе стаў біскупам віленскай дыяцэзіі.
Падчас прызначэння на медніцкую кафедру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 27.. На думку літоўскіх даследчыкаў, гэта можа азначаць, што Мацей пашыраў літоўскую мову ў касцёле ВКЛ. Тым не менш, веданне жамойцкай гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 года, які патрабаваў, каб казані ў касцёлах Радашковічаў, Маладзечна, Койданава, Слоніма, Ліды, а таксама Трысцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, і іншых гарадоў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. p. 616—617; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжанне, этнічная прыналежнасць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 32—33)..
Біскуп Мацей пасылаў прадстаўнікоў на Фларэнційскі сабор. Заснаваў шмат цэркваў і актыўна абараняў правы і прывілеі ліцвінаў. Увёў інквізіцыю для змагання з гусітамі. 27 кастрычніка 1430 года адпяваў вялікага князя Вітаўта.
Літаратура Wileński słownik biograficzny, Bydgoszcz 2002, ISBN 83-87865-28-1
Катэгорыя:Нарадзіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула