Універсітэт Ю́вяскюля ( ) — трэці па велічыні ўніверсітэт Фінляндыі пасля Хельсінкскага і ўніверсітэта Турку. Размешчаны ў горадзе Ювяскюля. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 299 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.
Гісторыя Заснаваны ў 1934 годзе, але сваім папярэднікам можа лічыць Настаўніцкую гімназію - першую вышэйшую фінамоўную навучальную ўстанову для падрыхтоўкі настаўнікаў, адкрытую ў горадзе ў 1863 годзе.Ювяскюля — центр беспрерывного образования
У 1983-1984 гадах ва ўніверсітэце ўпершыню ў Фінляндыі ўведзена выкладанне музеялогіі як асобнай дысцыпліны; у 1989 годзе ўведзена стаўка выкладчыка, а ў 1998 годзе - прафесарская ступень.Janne Vilkuna: 75 vuotta museoiden hyväksi. Suomen museoliitto 1923—1998. Vammala: Suomen museoliitto, 1998. ISSN 0355-1741 ISBN 951-9426-21-3.
У 2010 годзе на сайце ўніверсітэта па памылцы былі апублікаваныя дадзеныя каля 4 тысяч студэнтаў, якія праходзяць стажыроўку за мяжой, у сувязі з чым праведзена расследаванне.
У 2013 годзе прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё ў сувязі з 65-годдзем быў удастоены ступені ганаровага доктара ўніверсітэта.
Навучанне Ва універсітэце маецца сем факультэтаў (у тым ліку адзіны ў краіне факультэт фізічнай культуры), на якіх навучаецца 15 тысяч студэнтаў і 25 тысяч дарослых навучэнцаў. Шырокая сетка абмену студэнтамі і выкладчыкамі налічвае больш за 350 замежных універсітэтаў.Высококачественное образование. Университет Ювяскюля
У супрацоўніцтве з Саюзам студэнтаў універсітэт прапануе замежным студэнтам шэраг паслуг, уключаючы размяшчэнне ў студэнцкіх кватэрах, арыентацыйную праграму, т'ютараў, выступленні ўніверсітэцкага сімфанічнага аркестра, некалькіх хораў і музычных гуртоў, студэнцкі тэатр і рок-клуб.
Спасылкі
Універсітэт Ювяскюля
Катэгорыя:Універсітэты Фінляндыі