Старая Лоўхі — гаспадыня Пох'ёлы ў карэла-фінскім народным эпасе Калевала, магутная вядзьмарка. Адзін з галоўных антаганістаў «Калевалы» — з Лоўхі вымушаны былі змагацца галоўныя героі Вяйнямёйнен, Ільмарынен і Лемінкяйнен.

Старая Лоўхі традыцыйна лічыцца злым і адмоўным персанажам, але ў апошнія гады напачатку жніўня ў пасёлку Лоўхі на беразе возера Лоўхскае ладзіцца свята «Старая Лоўхі — вернем добрае імя», па думцы арганізатараў якога Старая Лоўхі была не злой ведзьмай, а сапраўднай гаспадыняй, якая клапацілася аб дабрабыце свайго народа.

Імем Старой Лоўхі названы пасёлак на поўначы Карэліі і раўніна на поўначы Венеры.

Літаратура Jacob Grimm, «Ueber das finnische Epos» («Kleine Schriften» II); V. Tettau, «Ueber die epischen Dichtungen de finnischen Volker, b esonders d. Kalewala» (Эpфурт, 1873); Steinthal, «Das Epos» (в «Zeitschrift f ür Völkerpsychologie» V., 1867); Jul. Krohn, «Die Entstehung der einheitlichen Epen im allgemeinen» (в «Zeitschrift far V ö lkerpsychologie», XVIII, 1888); яго ж, «Kalewala Studien» (у нямецкім перакладзе са шведскай, там жа); Eliel Aspelin, «Le Folklore en Finlande» («Melusine», 1884, № 3); Andrew Lang, «Custom and Myth» (pp. 156—179); Radloff, у прадмове да 5-га тому «Proben der Volkslitteratur der nurdlichen Turk-St ä mmе» (СПб., 1885, p. XXII).

Катэгорыя:Карэла-фінская міфалогія Катэгорыя:Фальклор Фінляндыі Катэгорыя:Эпас Катэгорыя:Карэла-фінскі фальклор Катэгорыя:Персанажы Калевалы