Хана Хэлена Пакарынен (, нар., Лапеэнранта, Фінляндыя) — фінская спявачка, якая прадстаўляла Фінляндыю на конкурсе «Еўрабачанне 2007» з песняй Leave Me Alone.

Біяграфія Хана нарадзілася ва Усходняй Фінляндыі непадалёк ад мяжы з Расіяй. Пачатак сваёй кар'еры Пакарынен правяла, выступаючы ноччу ў мясцовых рок-групах. Папулярнасць фінскай спявачкі ўзрасла пасля таго, як яна ў 2004 годзе заняла першае месца ў фінскім музычным тэлешоў Idols. Пасля гэтага поспеху Хана падпісала кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Sony BMG (цяпер - Sony Music Entertainment), якая і прапанавала кандыдатуру Пакарынен на «Еўрабачанне 2007» ад Фінляндыі. У фінале песеннага конкурсу спявачка набрала 53 балы і заняла 17-е месца з 24.

Дыскаграфія

Альбомы When I Become Me (2004 — FIN #2) Stronger (2005 — FIN #2) Lovers (2007 — FIN #3) Love in a Million Shades (2009 — FIN #7) Paperimiehen Tytär (2010 — FIN #9) Olipa kerran elämä (2013) Synnyin, elän, kuolen (2016)

Сінглы Fearless (2004) Love is Like a Song (2004 — FIN #1) Kiss of Life (2005 — FIN #4) Stronger Without You (2005) Damn You (2005) Go Go (2007) Leave Me Alone/Tell Me What To Do (2007) Hard Luck Woman (2007, прома) Black Ice (2007, прома)

Спасылкі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Фінляндыі Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2007