«Я, Францы́ск Скары́на» — гісторыка-біяграфічны фільм пра беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыну, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Выйшаў на экран 18 студзеня 1970 года.

Акцёры і ролі Алег Янкоўскі — Францыск Скарына Мікалай Грыцэнка — Рэйхенберг Гедымінас Карка — манах-езуіт Гунта Віркава — Маргарыта Яніс Грантыньш — Глагоўская Расціслаў Янкоўскі — Іван Скарына Барыс Гіцін — Вацлаў Стэфанія Станюта — абаціса Уладзімір Дзядзюшка — Месер Абрам Трэпель — шынкар Уладзімір Цопі — рэктар Ягелонскай акадэміі Уладзімір Залатухін (няма ў тытрах) шкаляр Аркадзь Трусаў (няма ў тытрах) завадатай расправы над вар’яткай

Узнагароды Ганаровы дыплом журы «за плённую распрацоўку гістарычнай тэмы і маляўнічае вырашэнне» на 4-м СКФ (Мінск, 1970)

Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Барыса Сцяпанава Катэгорыя:Фільмы 1969 года Катэгорыя:Фільмы СССР 1969 года